вторник, 28 мая 2013 г.

Святло Радзимы
Наш родны беларускі край! Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.
I тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы. Калі зялёны колер зямлі, аблашчанай ветрам, радуе вока бязмежнай прагай жыцця.
I тады, калі ў кожнай красцы на лугах клапатліва працуюць пчолы. Калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы каласы. Калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця.
I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах. Калі на палях па-іюсеньску пахне свежай саломай і новым зернем. Калі шамаціць пад нагамі апалае лісце і жоўты колер пануе ўсюды.
I тады, калі зямля робіцца белай-белай. Калі мяцеліцы спяшаюцца хутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.
У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімой ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край.


Ганарымся Бацькаушчынай

Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў маленстве і, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. Гэты гонар заключаецца ў любові да песень, музыкі, паданняў і абрадаў свайго народа. А любіць — гэта значыць ведаць, адчуваць у штодзённым жыцці, спазнаваць самому і перадаваць свае веды і вопыт іншым. Каб не забыць, што ты часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай. I не проста завецца. Яна ў кожнай кропельцы маёй крыві, у кожнай клетачцы майго цела, у кожнай думцы. Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий