Любоу да радзимы
Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з
ёю. I чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацней гэтае пачуццё. Але чалавек
здольны хаваць свае пачуцці. А вось у птушак гэта навідавоку.
Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота,
нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя
паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. I ўсё ж, нягледзячы на гэта,
восенню пакідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць
свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца.
Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жора-вы. Гэта ўласціва ўсім
птушкам. Вясной гракі з'яўляюцца ў нас з першымі праталінамі ў палях. Аднак
пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры
зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць.
Родная зямля! Што можа быць даражэй за яе?
Свой край
У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зялёнай зямлі,
абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў шырокім паняцці
Радзімы звычайна займае звыклае месца. Такі край — гэта заўсёды твой цэлы свет.
I як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай
гордасцю, светлай радасцю ўжо толькі адным напамінкам пра сябе, выпадковаю
згадкаю пра знаёмыя з дзя-цінства мясціны.
Ёсць такі край і ў мяне.
Там намнога даўжэй спеюць зеленкаватыя памідоры, прывязаныя да пруткоў. А
круглабокія гарбузы, перавернутыя незага-рэлымі бакамі да ўжо пахаладалага восеньскага
сонца, ляжаць у агародах амаль да самых замаразкаў.
Затое намнога раней убельваюцца знаёмыя мне палі і пожні раннімі зазімкамі.
Зіма, якая прыходзіць у маю вобласць раней, чым куды, багацейшая на снег і
болын сярдзітая сваімі мара-замі. I не дзіва! Бо мой край раскінуўся на самых
паўночных схілах Беларусі.
Гэты край — узгоркавая, азёрная, ільняная
Віцебшчына.
Комментариев нет:
Отправить комментарий