Хлеб-соль
Была халодная позняя восень. Вецер студзіў рукі, але Ганне Мацвееўне нельга
было схаваць іх у кішэні: яна трымала хлеб-соль.
Жанчына ўспамінала, як трыццаць гадоў назад тут сустрака-лі салдат, што
выбілі ворага з гарадка. Маленькая Аня, хвалю-ючыся, несла на ручніку цёмны
хлеб. Калі дзяўчынка датупала да танка, усё, чаму яе вучылі жанчыны, вылецела з
галавы. Яна бачыла перад сабой ласкавыя, як у бацькі, вочы і шрам ля скроні
палкоўніка. Асцярожна ўзяўшы хлеб, палкоўнік дакра-нуўся да яго патрэсканымі
губамі. Падняў малую, як пушынку, тройчы пацалаваў, паставіў на танк.
Цяпер Ганна Мацвееўна ішла да генерала, ля скроні якога быў рубец. Генерал
беражліва ўзяў з рук жанчыны хлеб-соль, пачціва пацалаваў залацісты, як сонца,
бохан.
— Дзякуй вам, людзі, за тое, што вырошчваеце хлеб, — ска-заў генерал.
Ці пазнаў ён у жанчыне з ордэнам на жакеце худую дзяўчын-ку, якая калісьці
паднесла яму хлеб-соль? Хлеб вырас на зямлі, вызваленай ад ворага.
Аер
Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны. Горкае, трагічнае, халоднае, галоднае.
А ўсё роўна прыгадваецца з цеплынёй, бо дзяцінства для кожнага чалавека адзінае
і непаўторнае. Даво-дзілася есці ўсё ядомае. Белыя карэньчыкі аеру, напрыклад.
Гэта цяпер вядома, што яны яшчэ і лекавыя. А тады толькі б го-лад наталіць.
Калі ж зацвітала дзікая канюшына, то наогул па-чынаўся промысел. Спажыўныя
галоўкі высушваліся і таўклі-ся, потым гэта травяная мука дамешвалася, як
праснакі1 пяклі. Зерне конскага шчаўя таксама ішло ў ход. Гаркаватыя
ды цвер-даватыя былі тыя аладкі, але са смакам елі. Калі вада цёплай рабілася,
то рыбай можна было добра пажывіцца. Вучыліся і плаваць, і рыбу лавіць на
маленькай рэчцы, якую даўно ўжо асушылі. Падросшы, пераходзілі на Начу, ужо
сапраўдную раку. Лавілі рыбу сеткамі. Тады гэта не лічылася браканьерствам, бо
рыбы ў рэчках хапала. Калі з добрым уловам вярталіся хлапчукі па вёсцы, то ўсе
хвалілі: выдатныя рыбакі.
Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )
ОтветитьУдалитьСпасибо, помогает в учёбе.
ОтветитьУдалитьДа пацаны ну вы конечно..
ОтветитьУдалить