Залатыя пъедэсталы
Па колькасці залатых узнагарод, заваяваных на Алімпійскіх гульнях, Віталь
Шчэрба займае трэці радок у сусветным табелі аб рангах.
Ён заўсёды ўмеў вызначыць мэту, чарговы рубеж. Першым яго рубяжом стала
мара пра юнацкую зборную Савецкага Саюза. I гэта была не высокая мэта, а
цвярозая ацэнка патэнцыяль-ных магчымасцей. Вельмі проста даваліся гімнасту
камбінацыі, асобныя складаныя элементы, на засваенне якіх многія спарт-смены
затрачвалі не адзін месяц.
Аднак мара пра юнацкую зборную засталася марай. Пасля шматлікіх перамог
Віталь Шчэрба літаральна ўварваўся ў на-цыянальную зборную Савецкага Саюза. Тут
ён заваяваў права выйсці на алімпійскую арэну Барселоны.
Сапернікаў у беларускага гімнаста было многа. Аднак ніво-дзін з іх не
здолеў на роўных паспрачацца з Віталем. Вьісокія балы за выступленне ў
мгіагаборстве, на кані, на кольцах, на брусах, у апорным скачку, перамога ў
камандным першын-стве прынеслі спартсмену нябачны раней поспех — шэсць залатых
алімпійскіх медалёў. Гэта сапраўдны спартыўны подзвіг!
Вялики пясняр
Гэта было нечакана. Спачатку на рэспубліканскай, а потым на ўсесаюзнай
арэне з'яўляецца нікому не вядомы беларускі эстрадны ансамбль «Песняры».
Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, з асобнымі спаконвечнымі беларускімі
музычнымі інструментамі, хлопцы выклікалі да сябе неадназначнае стаў-ленне.
Уладзімір Мулявін з першых месяцаў стаў з ансамблем на цвёрды шлях.
Вырашылі на крытыку не звяртаць увагі. Часу на самасцвярджэнне было няшмат,
таму і аддалі яго пошукам твораў, іх апрацоўцы і аранжыроўцы.
Колькі сапраўдных святаў і сюрпрызаў падарыў беларусам Уладзімір Мулявін.
Ён апрацаваў дзясяткі беларускіх народ-ных песень. А «Песняры» свежа і натхнёна
выканалі іх, узру-шыўшы, усхваляваўшы і прымусіўшы сціснуцца не адно сэрца.
Уласная своеасаблівасць выканальніцкага майстэрства Муля-віна гарманічна
спалучылася з нашай беларускай таямніцай меладычнасці, песеннасці, напеўнасці.
У «Песняроў» свой твар, адметная непаўторнасць, вастры-ня адчування патрэб
чалавечай душы і сэрца. I ў гэтым вялі-кая заслуга Уладзіміра Мулявіна —
непараўнальнага працаў-ніка і змагара за наша беларускае нацыянальнае
мастацтва.
Комментариев нет:
Отправить комментарий